
Ракуцёўскае лета – 2019
Роўна 25 год мінула з таго шчаслівага моманту, калі літаратурна-мемарыяльны музей Максіма Багдановіча “Фальварак Ракуцёўшчына” прыняў першых наведвальнікаў. Менавіта ім, першым, пашчасціла акунуцца ў атмасферу старога фальварка, на свае вочы ўбачыць “Дом гаспадара”, што ласкава прымаў беларускага паэта з далёкага Яраслаўля ў 1911 г, наведаць экспазіцыю ў адноўленым “Дамку арандатара”, зазірнуць у гумно і наталіць смагу з крыніцы “жывой вады”, пра якую некалі напісаў Паэт…
Прайшло шмат гадоў: у музеі “Фальварак Ракуцёўшчына” адкрылася экспазіцыя ў “Доме гаспадара”. Яе экспанаты знаёмяць нас з жыццём былога гаспадара Вацлава Лычкоўскага і яго гасцей, распавядаюць пра Эмілію Шабуню і яе маленькую дачку Яніну, якія былі побач з Максімам два летнія месяцы і пакінулі ўспаміны пра маладога паэта. Час ідзе хутка, і вось ужо першыя наведвальнікі музейнага комплексу таксама сталі сведкамі гісторыі.
Запрашаем усіх ахвотных далучыцца да нашага свята. І хто ведае, магчыма, пазней менавіта ваша гісторыя наведвання фэста стане легендарнай?
На свяце можна будзе не толькі пазнаёміцца з музеем, але і акунуцца ў сапраўдную творчую атмасферу.
Вас чакаюць:
- цікавыя сустрэчы з нашчадкамі Максіма Багдановіча і Эміліі Луцкевіч, з сучаснымі паэтамі, музыкамі, мастакамі;
- творчыя заданні і квэсты;
- займальныя лекцыі;
- гульні для дзяцей і дарослых і шмат іншых цікавостак.
Нашы партнёры: Беларускі ПЭН-цэнтр, грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”, Саюз беларускіх пісьменнікаў – падрыхтавалі для вас не толькі забавы-цікавосткі, але і прыемныя прызы.
Праграма свята:
11:00 − прывітальная імпрэза каля памятных камянёў і ўскладанне кветак;
11:30 − знаёмства з музеем “Фальварак Ракуцёўшчына”, агляд экспазіцыі;
12:00 − літаратурна-музычная імпрэза “Пацеркі зор”;
12:00 – 16:00 – інтэрактывы і забавы для наведвальнікаў:
- майстар-клас па напісанні лімерыкаў і інтэлект-“трэніроўка” ад ПЭН-цэнтра;
- гульні “Кніганоша”, “Літаратурны кракадзіл”, “Музейная шуфлядка”;
- квэст па экспазіцыі;
- майстар-клас па выцінанцы;
- інтэрактыўны дзіцячы спектакль “Ці добра быць суслікам?”.
Праезд электрычкай Мінск–Маладзечна, Маладзечна–Мінск (да станцыі Уша) ці маршрутным таксі Мінск–Краснае, Мінск–Маладзечна (да вёскі Краснае).
У самых актыўных і хуткіх гасцей музея ёсць магчымасць патрапіць на свята ў складзе арганізаванай групы.
У Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (Мінск, вул. Багдановіча 7а, тэлефон: 334-42-69) па папярэдняй замове можна набыць квіткі.
Кошт:
- 10 руб. – школьнікі, студэнты;
- 15 руб. – дарослыя.
Тэлефоны для даведак: (017) 334-07-61, (017) 334-42-69.
Старонкі свята ў сацыяльных сетках:
Форсаж 10
по 10 декабря
до 30.00 руб.
Непосредственно Каха
5 июня - 9 июня
от 6.00 - до 27.00 руб.
Мармадюк
по 15 июня
от 2.00 - до 22.00 руб.
РОЖДЕНИЕ ЛЕГЕНД
по 14 июня
от 6.00 - до 31.00 руб.
«Настоящее золото»: заслуженная артистка Республики Беларусь Виктория Алешко
16 июня
«Музыка вне времени»: Национальный академический концертный оркестр Беларуси им. М.Я.Финберга
16 июня