0+

Кушлянскі фэст 2021

Даты показа:
28 августа
Длительность:
240 мин.
Место проведения:
Возрастные ограничения:
0+

Мясціны, звязаныя з жыццём знакамітых дзеячоў беларускай культуры, зрабіліся сапраўднымі месцамі моцы, у якіх збіраецца энергія людзей самых розных творчых накірункаў.

 

28 жніўня 2021 г., у апошнія выходныя лета, з 12.00 да 16.00 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае ў Музей-сядзібу Францішка Багушэвіча “Кушляны” на чарговы “Кушлянскі фэст”, які ладзіцца ў гонар вялікага Песняра, аднаго з пачынальнікаў беларускай літаратуры.

 

Вас чакае ўсё толькі самае цікавае і пазнавальнае:

✅экскурсія па музеі Францішка Багушэвіча ад гаспадара сядзібы Алеся Жамойціна

✅канцэрт-лекцыя “Ад дуды да раяля” майстра народных інструментаў Алеся Лася

✅выступленні фальклорных калектываў (“Явар”, “Мярэжа”, удзельнікаў Студэнцкага этнаграфічнага таварыства)

✅майстар-класы па беларускай лацінцы і вырабу сувенірных паштовак

✅мастацкі пленэр для дзетак

✅кірмаш ад майстроў Смаргоншчыны

✅духмяная гарбата з зёлак ад сядзібы “Дайнаўскі двор”

✅займальныя гульні, віктарыны, аквагрым і інш.

 

Дзеці да 16 гадоў –БЯСПЛАТНА!

Дарослы квіток–5,00 р.

Сямейны квіток (для сям’і з 3-х і больш чалавек) –8,00 р.

Квіток на 1 асобу з праездам у абодва бакі –15,00 р.

 

А таксама - гасціннасць, ўзняты настрой і самыя маляўнічыя краявіды!

 

Да сустрэчы ў Кушлянах! Будзе душэўна!

 

Для жадаючых будзе арганізаваны праезд на аўтобусе з г.Мінска.

 

Тэлефоны для сувязі: 8-017-363-07-61 (Мінск) 8-015-929-81-69 (Кушляны)

Читать описание

Купить билеты на Кушлянскі фэст 2021 , стоимость билетов - 0.00 BYN.