Паляванне на пацукоў (18+)
Петэр Турыні
Танга без антракта
Рэжысёр-пастаноўшчык - Генадзь Мушперт
Мастак-пастаноўшчык - Надзея Касперчык
Музычнае афармленне - Анатоль Кандыба
Амаль усе дзяўчаты мараць сустрэць чалавека, перад якім не трэба было б нічога хаваць. Такога, які заўсёды зразумее, заўсёды даруе і не асудзіць.
Амаль кожны хлопец хоча сустрэць дзяўчыну, перад якой не трэба будзе здавацца лепш, чым ты ёсьць, не прыкідвацца, а быць самім сабой. Але гэтыя мары часцей заўсё застаюцца марамі. Занадта гэта не проста быць самім сабой.
А нашы персанажы здзяйсняюць такую гераічную спробу. І ў іх атрымалася. Амаль. І атрымалася б у поўнай меры, калі б гэты свет не быў такі жорсткі.
У спектаклі занятыя:
Аляксандр Калагрыў, Марыя Бутрымовіч,
Аляксей Станога, Вераніка Мініч.
Працягласць спектакля: 1 гадзіна 15 хвілін без антракта
Прэм'ера: 3,4 чэрвеня 2017
Спектакль ідзе на беларускай мове
Организатор: Гродненский областной драматический театр