ФильмыКонцертыСпектаклиСпортДетямРазноеТренингФестивалиВечеринки
0+

Ваенна-гістарычны фестываль па падзеям Першай сусветнай вайны «Няскончаны ўрок: забытыя старонкі беларускай гісторыі»

Даты показа:
25 апреля
Длительность:
300 мин.
Место проведения:
Белорусский государственный музей народной архитектуры и быта
Стоимость:
6.00р. - 15.00р.
Возрастные ограничения:
0+

Ваенна-гістарычны фестываль па падзеям Першай сусветнай вайны «Няскончаны ўрок: забытыя старонкі беларускай гісторыі»

 

25 красавіка 2021 года з 11.00 да 16.00

 

Першая сусветная вайна – адна з самых трагічных і ў той жа час малавядомых старонак нашай гісторыі. Гэты канфлікт перавярнуў жыццё мільёнаў людзей, згубіў 4 імперыі, у тым ліку і Расійскую, што стала штуршком да набыцця беларусамі сваёй дзяржаўнасці. Але варта памятаць, што гэта адна з самых крывавых войнаў у гісторыі чалавецтва. Падчас яе загінула больш за 1 мільён нашых суайчыннікаў, амаль 2 мільёны чалавек сталі бежанцамі, тысячы вёсак і мястэчак былі зруйнаваныя.

25 красавіка ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту мы ўспомнім гэтыя цяжкія часы ў межах ваенна-гістарычнага фестываля па рэканструкцыі падзей Першай сусветнай вайны. Арганізатарам мерапрыемства апрача музея з’яўляецца культурна-гістарычны фонд памяці Першай сусветнай вайны «Крокі» пры падтрымцы гісторыка-культурнага комплексу «Лінія Сталіна».

Асноўнае дзеянне фестывалю – бой паміж нямецкімі і расійскімі войскамі падчас «Свянцянскага прарыву», калі ў 1915 годзе нямецкія часткі «прабілі» лінію фронту і дайшлі да самога Мінска. Рэканструкцыя будзе праходзіць у традыцыйнай беларускай вёсцы канца ХIХ – пачатку ХХ ст. у асяроддзі арыгінальных помнікаў драўлянага дойлідства. Вас чакаюць: салдаты ў поўным вайсковым рыштунку, кавалерыя, арыгінальная зброя, піратэхніка і шмат іншага.

Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у фестывалі і пабываць на інтэрактыўным уроке гісторыі Першай сусветнай вайны!

 

У праграме фестывалю (cектар «Паазер'е», ад касы музея пешшу 20-30 хв.):

 

 

25 красавіка 2021 года з 11.00 да 16.00:

  • Рэканструктары Першай сусветнай вайны – людзі, якія аднаўляюць розныя часткі Рускай імператарскай і Германскай армій у поўным рыштунку ў адпаведнасці з гістарычнымі крыніцамі і антуражнымі прадметамі побыту;
  • Анімацыйны лагер для гасцей музея:

- палявы лагер рускага войска, у якім паказваецца побыт і страявая падрыхтоўка рускіх вайскоўцаў;

- шпіталь Чырвонага крыжа – інтэрактыўная выстава, прысвечаная працы сясцёр міласэрнасці ў гады Першай сусветнай вайны;

- штыкавы бой – інтэрактыўная кропка, на якой гасцей навучаць правільна карыстацца са штыком з дапамогай макета вінтоўкі Мосіна;

- грэнадзёрскі ўзвод – грэнадзёрскія курсы, на якіх гледачы навучацца правільна кідаць макеты гранатаў;

- стралковы цір – інтэрактыўны цір з мадэлямі зброі Першай сусветнай вайны;

- кавалерыйскія курсы, дзе наведвальнікаў навучаць правільна карыстацца шашкай.

  • Рэканструкцыя бою Першай сусветнай вайны 1915 года, т.зв. «Свенцянскі прарыў»: бой паміж нямецкімі і рускімі войскамі;
  • Тэматычная фотазона з легендарным кулямётам «Максім», антуражным адзеннем;
  • Выстава старых фотаздымкаў Першай сусветнай вайны;
  • Экскурсійнае абслугоўванне ў помніках архітэктуры.

 

 

 

 

25 красавіка 2021 года:

  • для дарослых 15 руб.;
  • для студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет), навучэнцаў прафесійнатэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі - 6 руб.;
  • для школьнікаў 6 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

 

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы.

Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка», каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя», прыпынку «Пятроўчына», «Малінаўка-6» ідуць прыгарадныя аўтобусы ў накірунку: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170Э), Чыкі (355); ад прыпынку «Пятроўчына» – маршрутнае таксі №1277.

Читать описание

Ваенна-гістарычны фестываль па падзеям Першай сусветнай вайны «Няскончаны ўрок: забытыя старонкі беларускай гісторыі». 0+. Купить билет. Ваенна-гістарычны фестываль па падзеям Першай сусветнай вайны «Няскончаны ўрок: забытыя старон