0+

Ноч музеяў - 2021. Кропка адліку

Даты показа:
22 мая
Длительность:
300 мин.
Место проведения:
Возрастные ограничения:
0+

Кожная вялікая з’ява з нечага пачынаецца, мае сваю кропку адліку. Жыццё – з дня нараджэння. Музей – з першага супрацоўніка і экспаната. Беларускасць – з таго магічнага слова, якое мы пачулі ў дзяцінстве, а ў сталым жыцці яно адгукнулася нечым важным для нас. Гэта здарылася і з Максімам Багдановічам, калі ён, жывучы ў Расіі, адчуў сябе Беларусам.

 

Сёлета Максіму спаўняецца 130, а музею – 40 гадоў. На “Ноч музеяў” мы заглыбімся ў гісторыю і паспрабуем разабрацца, з чаго ўсё пачыналася.

 

18.00 – 20.00 Музейны квіз “Загадка Багдановіча” – рэгістрацыя https://docs.google.com/forms/d/1LXIBDWTteRRs1T7V5x_tgRtbZ_MSThZ7T9rKdzbwwB0/edit

19.00 – 19.30 Фрагмент спектакля "Палёты ўдваіх" (Тэатр юнага гледача)

19.30 – 20.30 Лінгвістычныя двубоі

20.00 – 21.00 Экскурсія па юбілейнай выставе “40/40”

20.30 – 22.00 Прэзентацыі паэтычных кніжак

21.00 – 22.00 Музычна-візуальнае шоу ад гурта “Lumiere Tales” і тэатра Дом Сонца https://vk.com/lumieretales

22.00 – 22.30 Дыяфільмавая рэтра-лекцыя

● Беларускія настольныя гульні

● Касмічная фотазона і квэсты…

 

Чым не нагода правесці гэтую музейную ноч у кампаніі Максіма Багдановіча? Можа гэта сустрэча таксама стане кропкай адліку нечага новага?..

22 мая з 18.00 да 23.00

Уваходны квіток – 10 р.

Адрас: вуліца М.Багдановіча, 7а

З падрабязнай інфармацыяй можна пазнаёміцца на старонках “Літаратурнага музея Максіма Багдановіча” ў сацыяльных сетках – Вконтакте (https://vk.com/nochmuseum2021),

Facebook https://www.facebook.com/maksimbagdanovich,

Instagram https://www.instagram.com/bagdanovichmuseum

Читать описание

Купить билеты на Ноч музеяў - 2021. Кропка адліку , стоимость билетов - 0.00 BYN.