“Вечар усходніх культур”
Описание

23 снежня 2022 года з 17:00 да 18:30 у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца культурнае мерапрыемства “Вечар усходніх культур”.

У праграме свята – выступленне лаўрэата Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур у г.Гродна Тэатра ўсходняга танца “Тамазур” (кіраўнік Яўгенія Храмцэвіч). Для ўсіх жадаючых, у рамках канцэртнай праграмы, адбудзецца майстар-клас па ўсходніх танцах. Падчас мерапрыемства пройдзе шоу нацыянальных строяў розных усходніх краін, дэгустацыя сірыйскай і палестынскай нацыянальнай кухняў.

Наведвальнікам прадставяць культуру Палестыны, Сірыі, Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, Катара, Пакістана, Туніса, Лівана, Ірака, Іарданіі, Алжыра і Егіпта.

Мерапрыемства праводзіцца ў межах культурнага праекта “Пад адзіным небам Беларусі” пры падтрымцы Пасольстваў Палестыны, Сірыі, Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, Катара, Пакістана ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама Міжнароднага грамадскага аб’яднання “Палестынская абшчына” (старшыня Эль Вадзіа Ібрагім Мустафа).

Сардэчна запрашаем! Прыходзьце ўсёй сям’ёй!

Чакаем вас па адрасе: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.

Кантакты для сувязі: +375 (17) 363-94-65 (Музей гісторыі беларускай літаратуры), +375 (17) 270-82-67 (Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур).

Читать описание
Рекомендуем