Местачковае кабарэ
Стоимость: 23.00 руб.
Описание

Местачковае кабарэ (16+)
кабарэ ў дзвюх дзеях паводле твораў Мар'яна Хемара, Юльяна Тувіма, Віктара Шалкевіча


Рэжысёр: Мікалай Пінігін
Лібрэта:  Мікалай Пінігін, Ігар Скрыпка
Мастак-пастаноўшчык:  Алена Ігруша
Аранжыроўка:  Уладзімір Кур'ян, Віктар Шалкевіч
Балетмайстар:  Наталля Карчэўская
Пераклад песень з польскай мовы:  Наталля Русецкая


Прэм'ера – 31 кастрычніка 2012 года
Працягласць – 2 гадзіны з антрактам


“Местачковае кабарэ” – гэта рэжысёрская фантазія, спроба ўявіць сабе астравок буржуазнага жыцця, які мог напраўду існаваць у Слоніме, Баранавічах, Гародні ці іншых гарадах і мястэчках Заходняй Беларусі дзе-небудзь у 30-я гады мінулага веку – складаны, зменлівы і насычаны час, поўны адчування шчасця і свабоды. У спектаклі выкарыстана шмат твораў польскага паэта, аўтара песень і стваральніка кабарэтных спектакляў Мар’яна Хемара, творы паэта Юльяна Тувіма, музыка італьянскіх кампазітараў Луіджы Дэнца і Джаакіна Расіні, а таксама вядомыя песні Віктара Шалкевіча і народная музыка. Музычныя часткі спектакля злучаюць дасціпныя гісторыі-анекдоты – шмонцэсы.


Организатор: Национальный академический театр им. Я. Купалы.

Читать описание
Рекомендуем
Тот же организатор