
Спектакль "Доктар Айбаліт"
Спектакль "Доктар Айбаліт"
Рэжысёр-пастаноўшчык: Міхась Краснабаеў
Мастак-пастаноўшчык: Дар'я Волкава
Кампазітар: Аляксандр Крыштафовіч
Балетмайстар: Анастасія Астапенка
Катэгорыя гледачоў: 0+
Спектакль на беларускай мове
Хто бегае па Афрыцы і ўсіх крыўдзіць? Разбойнік Бармалей, хлус ды злоснік! Як яго спыніць? Трэба клікаць на дапамогу добрага доктара Айбаліта! Разам з ім запасаць лекі, будаваць карабель і спяшацца, спяшацца! А калі да нас далучацца тэатральныя клоўны Весялун (бо заўсёды вясёлы ды шчаслівы) і Пахмур (бо заўсёды пахмурны і незадаволены жыццём)? Ды ўсіх апярэдзяць? Вось тады можа здарыцца што хочаш! І пакуль на сонечным афрыканскім беразе чакаюць хворыя малпы, знаёмая казка павернецца нязведаным цёмным бокам…