Час «ЛЕТАПІСУ». Евгений Сетько
Стоимость: 3.00 руб.
Описание

Мяжа – 2018, 52 хв. (прэм’ера)


Аўтар сцэнарыя Уладзімір Мароз, рэжысёр Яўген Сяцько, аператар Мікіта Пінігін
Фільм да 80-годдзя ўз’яднання Усходняй і Заходняй Беларусі, якое адбылося 17 верасня 1939 года. Гэтая падзея і сёння выклікае неадназначныя меркаванні – агрэсія, ваенны захоп на адным полюсе, уз’яднанне на іншым. Відавочна, скрайнія адзнакі выкліканы рознымі, калі не супрацьлеглымі поглядамі на Беларусь – гэта суб’ект гісторыі ці яе аб’ект? Аўтарскі дакументальны фільм з жывымі сведкамі падзей і аб’ектыўным поглядам гісторыкаў сцвярджае сітуацыю 39-га года як суб’ектную ў дачыненні да гісторыі Беларусі. Іначай сёння, праз тры дзесяцігоддзі існавання незалежнай Рэспублікі Беларусь, глядзець на гістарычныя лёсы нашай краіны проста немагчыма. 


Леанід Дранько-Майсюк. Бязмежнае – 2013, 26 хв.


Аўтары сцэнарыя Уладзімір Мароз, рэжысёр Яўген Сяцько, аператар Станіслаў Смірноў.
Постаць паэта Леаніда Дранько-Майсюка ў сённяшняй беларускай літаратуры шырока вядомая, значная і адметная. Ён піша не толькі вершы, але і выдатную прозу. Цягам трох гадоў ездзіць у Вільню, якую лічыць працягам духоўнага жыцця кожнага сапраўднага беларускага літаратара, працуе ў архівах, піша кнігу “У Вільні і больш нідзе”. Як ніхто з сённяшніх беларускіх літаратараў, ён арганічны ва ўсіх жыццёвых праявах. Якраз гэта з’яўляецца асноўным стрыжнем выяўленчага і сэнсавага зместу фільма.
 

Читать описание
Рекомендуем
Тот же организатор