Цімкавіцкія вытокі - 2023 в городе Минск

Описание

24 чэрвеня 2023 года літаратурна-музычнае свята “Цімкавіцкія вытокі” другі год запар збірае сяброў на радзіме славутага сына Капыльскай зямлі Кузьмы Чорнага. Свята ладзіцца ў філіяле “Літаратурны музей Кузьмы Чорнага” з нагоды дня нараджэння пісьменніка. Пачатак – а 16-й гадзіне.

Арганізатары свята – установа “Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры”, Капыльскі раённы выканаўчы камітэт, грамадскае аб’яднанне “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

Святочнае дзеянне будзе адбывацца адразу на некалькіх пляцоўках.

У праграме – сустрэчы з вядомымі і маладымі пісьменнікамі, прэзентацыі кніжных выданняў, экскурсіі па музеі, чаяванне “Каля самавара Кузьмы Чорнага”, музейныя квэсты і гульні, спевы і танцы ад мясцовых калектываў, майстар-класы, разыгранкі, інтэрактыўныя пляцоўкі на розны густ і ўзрост.

Спецыяльны музычны госць – Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Беларускі дзяржаўны ансамбль народнай музыкі “Свята”.

Падчас свята будуць працаваць тэматычныя фотазоны, фудкорты і кропкі грамадскага харчавання.

Завяршэнне мерапрыемства – каля 20:30.

Запрашаем усіх прыхільнікаў творчасці Кузьмы Чорнага, а таксама аматараў літаратуры, музыкі ды падарожжаў рушыць у Цімкавічы разам з намі! Гэта добрая нагода пабываць у вёсцы з цікавай старадаўняй гісторыяй, адкрыць для сябе Літаратурны музей Кузьмы Чорнага і бліжэй пазнаёміцца з асобай выбітнага класіка. Магчымасць хораша і душэўна правесці час у асяродку вясёлых і дасціпных цімкаўлян!

Музей арганізуе транспарт на мерапрыемства па маршруце Мінск-Цімкавічы-Мінск. Адпраўленне 24 чэрвеня 2023 года ў 14:00 ад набярэжнай р.Свіслач паблізу мемарыяла “Помнік воінам-інтэрнацыяналістам” (“Востраў слёз”).

Квіткі – 30 руб. Папярэдні запіс абавязковы: тэл. +375 (17) 363-94-65, +375 (17) 363-56-21.

Цімкавічы – вёска ў Беларусі, на рацэ Мажы. Знаходзіцца за 11 км на паўднёвы захад ад Капыля, за 136 км ад Менска. Першы пісьмовы ўпамін пра Цімкавічы змяшчаецца ў грамаце вялікага князя Аляксандра і датуецца 1499 годам. У Цімкавічах з 1908 году гадаваўся беларускі празаік Кузьма Чорны. Цяпер тут дзейнічае Літаратурны музей Кузьмы Чорнага  – філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

Читать описание
Рекомендуем
Тот же организатор