Лявон Вольский – дворовый концерт
Описание

“Шаноўныя сяброўкі і сябры, апошнім часам склалася традыцыя раз на год граць серыю акустычных канцэртаў: з рознымі праграмамі, складамі, але ва ўтульнай атмасферы, у цесным коле, з лімітаванай колькасцю месцаў. Ёсць свой антураж у гэтых невялікіх акустыках.

Гэтай вясной мы зрабілі толькі адзін такі акустычны канцэрт. Планавалі зрабіць яшчэ некалькі, але цяжка было вызначыцца з месцам і фарматам, а паўтарацца не хацелася.

З наступленьнем лета вырашылі ўсё ж зрабіць апошні канцэрт сезона акустычным і на свежым паветры, але ў самым цэнтры Мінска. У дворыку бара Lidbeer. Чакаем на нефармальную атмасферу, паддоны, а самі рыхтуем аб’ёмную праграму і шэраг сюрпрызаў. Якіх – трохі пазней. Калі ў каго ёсць дома гітары, дудкі, бубны – рыхтуйце”, – звяртаецца Вольскі.

Калі: 15 чэрвеня, 19.00

Дзе:  Lidbeer bar (Незалежнасці, 58а)

Квіткі: 20–30 рублёў.

Інфалінія: +375336611432

Читать описание
Рекомендуем