12+

Канцэртная праграма «Хай ліецца песня сяброўства»

Даты показа:
1 апреля
Длительность:
120 мин.
Жанр:
Концертная программа
Место проведения:
Возрастные ограничения:
12+

1 красавіка 2022 г., напярэдадні Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца канцэртная праграма «Хай ліецца песня сяброўства», арганізаваная сумесна з Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Пачатак а 18-й гадзіне.

Праграма праводзіцца ў межах сумеснага праекта музея і Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур «Пад адзіным небам Беларусі», прысвечанага Году гістарычнай памяці. Мерапрыемствы праекта знаёмяць наведвальнікаў музея з культурнай і гістарычнай спадчынай розных нацыянальнасцяў праз прадстаўнікоў іх дыяспар. Напярэдадні свята яднання народаў Беларусі і Расіі чарговае мерапрыемства праекта будзе прысвечана сяброўству і творчаму адзінству дзвюх краін-суседак.

У праграме мерапрыемства – выступленні творчых калектываў і сольных выканаўцаў Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур: народнага хора і салістаў рускай песні імя А.Нікіцінай, ансамбля «Берега» (кіраўнік – Марыянна Зіганшына), фальклорнага ансамбля «Ляйсян» міжнароднага грамадскага аб’яднання «Татара-башкірская культурная спадчына «Чышма» (кіраўнік – Алег Рашкоў), лаурэата міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў Аляксандра Валодчанка. Прагучаць вакальныя кампазіцыі і паэтычныя творы на рускай, беларускай, татарскай, башкірскай мовах.

 

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.

Тэл. +375 (17) 363-94-65.

Читать описание

Купить билеты на Канцэртная праграма «Хай ліецца песня сяброўства» , стоимость билетов - 0.00 BYN.