Пiнок'ё
Стоимость: 13.00 руб. -  16.00 руб.
Описание

ПІНОК’Ё

 

Вядомая гісторыя, падобная на казку 6+

Карла Калодзі

 

Рэжысёр-пастаноўшчык: Уладзімір САВІЦКІ

Рэжысёр: Віталь БАРКОЎСКІ

Мастак-пастаноўшчык: Дар’я ВОЛКАВА

Балетмайстар: Анастасія АСТАПЕНКА

Музычнае афармленне: Павел ЗАХАРАНКА

Пераклад і сцэнічная рэдакцыя: Жана ЛАШКЕВІЧ

 

Ніколі ў казцы час не стаіць на месцы – так праз сто гадоў Вялікі дуб з казкі пра драўлянага чалавечка Пінок’ё апынуўся амаль у цэнтры горада. А ў цэнтры горада – свае правілы: не смеціць (жалудамі і лісцем), не шумець (галінамі – нават калі вецер), не замінаць (напрыклад, ажыўленаму руху).

За сто гадоў на гісторыю пра драўлянага чалавечка Пінок’ё і ягонага бацьку Джэпета гараджане зусім забыліся, а Кот і Ліса пераканалі іх у тым, што горад – толькі для людзей! Таму трэба спілаваць Вялікі дуб, каб на ягоным месцы пабудаваць вялікі комплекс "Краіна забаў"!

Гэткія навіны вельмі непакояць і нават палохаюць Фею, гаспадыню казкі. Ёй на дапамогу спяшаецца сябра, вядомы Цвыркун-Балбатун –ён разумны, вясёлы, нічога не баіцца! І таму абавязкова што-небудзь прыдумае…

 

Спектакль доўжыцца 55 хвілін

 

Прэм’ера – 30 лістапада 2018

Читать описание
Рекомендуем
Тот же организатор