16+

Ваўкалак

Даты показа:
17 октября
Длительность:
75 мин.
Место проведения:
Возрастные ограничения:
16+

Шлях навяртання паводле аднайменнага апавядання з кнігі «Шляхціц Завальня».

 

Стары чалавек праз гады ўспамінае сваё мінулае. Ён быў юнаком і кахаў Алёну. Тады і яна прыгарнулася да яго. Але з’явіўся служка пана Ілля, разбурыў прыгожую гісторыю жаданнем валодаць і прымусам узяў Алёну ў жонкі. Смутак ахапіў галоўнага героя. А на сваім вяселлі Ілля плоціць Арцёму, каб той прапанаваў нешчасліваму юнаку выпіць загаворанай гарэлкі. Моцная крыўда і атрута нараджаюць у юнака жаданне помсты. І вочы ягоныя пачынаюць гарэць па-ваўчынаму. І людзі пужаюцца. А сам ён пераўтвараецца ў ваўкалака – звера, пярэваратня, які бегае па лясах і можа толькі наводзіць страх на былых аднавяскоўцаў.

 

Ваўкалак не мае спакою, атручваецца нянавісцю да людзей, замешаных у ягоным няшчасці. Ён спрабуе спатоліць нянавісць злоснымі ўчынкамі - крадзе маленькую Ганну, дачку Арцёма. Але помста не прыносіць палёгкі, а даводзіць да глыбокай роспачы. Ваўкалак шкадуе пра ўчыненае, і пакута, разуменне каштоўнасці дабра дае шанс на выратаванне. Ад людзей ён чуе пра чараўніцу Аксінню, якая ўмее ператвараць людзей да звяроў і наадварот. Каля хаты Аксінні сустракаецца з ужо дарослай Ганнай, няшчаснай ад таго, што ваўкалак некалі скраў яе ў бацькоў. І ўрэшце ён прызнае, што «сам сябе зрабіў ваўкалакам». Юнак становіцца на шлях навяртання – звароту да чалавечага жыцця, якое амаль што згубіў.

 

Апавяданне «Ваўкалак» са знакамітай кнігі «Шляхціц Завальня», напісанай адным з заснавальнікаў беларускай літаратуры, пісьменнікам Янам Баршчэўскім, узнімае спрэчнае маральнае пытанне – пытанне помсты. Стваральнікі пастаноўкі ў Коласаўскім тэатры дакладна паказваюць ўздзеянне гэтага пачуцця на чалавека. Да чаго можа прывесці выгадаванае ўнутры зерне зла? Ці прыносіць помста спакой? Як пазбавіцца ад цемры, якая знішчае душу?

 

У спектаклі артысты багата выкарыстоўваюць беларускі фальклор: абрады, прыказкі, вясельныя пажаданні, замовы, народныя аўтэнтычныя песні, у тым ліку ў апрацоўцы вядомага этна-трыа «Троіца».

 

Інсцэніроўка, пастаноўка і музычнае афармленне Ірыны ЦІШКЕВІЧ.

Сцэнаграфія і касцюмы Юліі КАРЫМАВАЙ.

Пластыка і харэаграфія Дзіяны ЮРЧАНКА.

 

Ролю ВАЎКАЛАКА выконваюць Дзмітрый КАВАЛЕНКА і Пятро ЛАМАН.

 

У спектаклі занятыя: Ульяна АЦЯСАВА, Арцём БЛАХІН, Арцём ГЕРАК, Раіса ГРЫБОВІЧ, Святлана ЖУКОЎСКАЯ, Паліна КРАШЭЎСКАЯ, Юлія КРАШЭЎСКАЯ, Юрась ЦВІРКА.

 

Працягласць спектакля - 1 гадзіна 15 хвілін.

 

Фестывалі:

- VII Міжнародны тэатральны фестываль «Смаленскі каўчэг» (Смаленск, Расія, 2020). Лаўрэат у намінацыі «Лепшы спектакль малой формы».

 

Публікацыі:

1. «Помста ў неабыякавых вачах. Прэм'ера спектакля «Ваўкалак» адбылася ў Віцебску» В.Аскеры. - Літаратура і мастацтва, 20.12.2019.

2. «Што жа ты, душа, міма раю прайшла?» Ю.Іваноўскага (Рэцэнзія на спектакль «Ваўкалак»). - «Мастацтва», 2020, № 3.

Читать описание

Купить билеты на Ваўкалак , стоимость билетов - 0.00 BYN.