12+

Наш Караткевiч (12+)

Даты показа:
27 ноября
Место проведения:
Возрастные ограничения:
12+

НАШ КАРАТКЕВІЧ
90 хвілін з жыцця творцы
12+

 

Уладзімір Караткевіч... 
Ён лавіў акул і атрутных змей, аплакваў сваё першае трагічнае каханне, першым на Беларусі пачаў пісаць гістарычныя дэтэктывы і стаў адным з самых папулярных айчынных пісьменнікаў “ад Варшавы да Камчаткі”. Караткевіч “ламаў” у літаратуры правілы гульні, умеў здзіўляць і натхняць, ненавідзеў, калі яго называлі рамантыкам, і марыў, каб рэальныя беларусы сталі такімі ж моцнымі, годнымі, як і яго літаратурныя героі. 
“Наш Караткевіч” – гэта тэатральная імпрэза пра незвычайнага чалавека, яго жыццё, поўнае жарсцяў, неверагодных прыгодаў і яркіх адкрыццяў. Па лабірынтах творчасці, кахання, спакусаў, нечаканых таямніц, звязаных з асобай Караткевіча, гледача правядуць вядучы імпрэзы Васіль Дранько-Майсюк, артысты РТБД, а таксама ансамбль “Музычная арка”.

 

Аўтары: Васіль Дранько-Майсюк, Валярына Кустава
Мастак: Юрый Саламонаў
Занятыя акцёры РТБД:
Народная артыстка Беларусі Таццяна Мархель
Заслужаны артыст РБ Валянцін Салаўёў
Заслужаная артыстка РБ Людміла Сідаркевіч
Заслужаная артыстка РБ Галіна Чарнабаева
Ганна Анісенка
Анастасія Баброва
Алена Баярава
Максім Брагінец
Вераніка Буслаева
Дзмітры Давідовіч
Марына Здаранкова
Арцём Курэнь
Ганна Семяняка
Наталля Халадовіч
Надзея Цвяткова
Ілля Ясінскі

 

 

Организатор: Республиканский театр белорусской драматургии.

Читать описание

Купить билеты на Наш Караткевiч (12+) , стоимость билетов - 0.00 BYN.