16+

Вешальнікі

Даты показа:
14 ноября
Длительность:
145 мин.
Жанр:
Комедия
Место проведения:
Стоимость:
28.00р.
Возрастные ограничения:
16+

Вешальнікі (16+)
Марцін МакДонах
чорная камедыя

 

Рэжысёр-пастаноўшчык: Віталь Краўчанка
Сцэнаграфія: Барыс Герлаван
Мастак па касцюмах: Валянціна Праўдзіна
Мастак па святле: Мікалай Суркоў
Пераклад з ангельскай мовы: Марыя Пушкіна
Музычнае афармленне: Павел Захаранка

 

Прэм'ера – 15 студзеня 2019 года
Працягласць – 2 гадзіны 25 хвілін з антрактам


1965 год. У невялічкім пабе на поўначы Англіі вешальнік Гары Уэйд штовечар налівае заўсёднікам піва, ён –  мясцовая знакамітасць. Найлепшым у сваёй прафесіі Гары ніколі не быў, але і нумар два гучыць някепска, тым больш і без гэтага можна лічыць сябе вышэйшым за іншых. Аднак як зменіць ягонае жыццё адмена смяротнага пакарання? Магчыма, гэта добрая нагода агучыць канчатковыя лічбы павешаных, перагледзець прыярытэты і пачаць жыць звычайным жыццём. А што калі раптоўна пачынаюць усплываць памылкі правасуддзя, знікае непаўнагадовая дачка, а злавесны наведнік паба недвухсэнсоўна намякае, што ведае пра гэта больш, чым варта было б?

Заснаваны на рэальных падзеях сюжэт увасабляецца ў найлепшых традыцыях чорнай камедыі, дзе ад гумару шыбеніка да гумару вешальніка адзін крок. 


Спектакль ідзе на беларускай мове. 
 

Организатор: Национальный академический театр им. Я. Купалы.
 

Читать описание

Купить билеты на Вешальнікі , стоимость билетов - 28.00 BYN.