
Шлюб з ветрам
Прэм’ера спектакля«Шлюб з ветрам»на сцэне Рэспублiканскага тэатра беларускай драматургii
Песнь у адной дзеі
Аўтары: Яўген Карняг, Каця Аверкава.
Рэжысёр: Яўген Карняг
Мастак: Таццяна Нерсісян
Кампазітар і музычны кіраўнік: Каця Аверкава
Працягласць: 1г. 30 хв.
Вол бушуе –
Вясну чуе,
Воран крача
Сыра хоча.
Дзеўка плача –
Замуж хоча
Лёс мужчыны, які знаходзіцца ў палоне чужых рашэнняў.
Матчына любоў, якая паглынае сына і паралізуе яго асобу.
Гісторыя, расказаная не словамі, а складзеная ў самым сэрцы народа, з рытму і песень, што гучаць як рэха знікаючых вёсак. Спектакль «Шлюб з ветрам» – гэта спроба ўз'яднання са сваімі каранямі.
РэжысёрЯўген Карняг – знак якаснага візуальнага і сэнсавага эксперыменту. Кожны яго спектакль надзвычай дакладна трапляе ў самую балючую кропку сучаснага грамадства.
У ролях:
Маці жаніха – народная артыстка Беларусі Таццяна Мархель
Маці нявесты – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Галіна Чарнабаева
Нявеста – Ганна Семяняка
Жаніх – Курэнь Арцём
Госці:Максім Брагінец, Вераніка Буслаева,Гражына Быкава, Дзмітрый Давідовіч,Марына Здаранкова,Андрэй Новік,заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Людміла Сідаркевіч,Ілля Ясінскі
Рэспубліканскi тэатр беларускай драматургіі