Лiфт в городе Минск
Уважаемые зрители!
Спектакль “Лiфт” 14.04.2022 заменен на спектакль “Кар'ера доктара Рауса”!
Билеты действительны!
Жанр: Хроніка аднаго злачынства
Аўтар: Юлія Чарняўская
Рэжысёр-пастаноўшчык: Галіна Чарнабаева
Мастак-пастаноўшчык: Алена Ігруша
Кампазітар: Аляксандра Сандлер
Памочнік рэжысёра: Вольга Галкіна
Прэм’ера: 27 сакавіка 2012
Працягласць: 1 г. 40 хв. без антракта
«Зняволеныя» ліфтам, выкладчыца філасофіі Ганна Мікалаеўна і рабаўнік Дымон вымушаны размаўляць паміж сабой.
Яна – прыгожая і разумная, не знаходзіць паразумення ні з сынам, ні з мужам, і Дымон – аднагодак яе сына – з дзяцінства пакрыўджаны лёсам.
Чым жа скончыцца гэтая сустрэча ў ліфце?
Ці зможа Ганна Мікалаеўна парушыць перакананні Дымона аб тым, што ўсе людзі – здраднікі?
Ці зможа ён проста паверыць?
Ролі выконваюць:
Ганна Мікалаеўна – заслужаная артыстка РБ Людміла Сідаркевіч
Ігар, яе муж – заслужаны артыст РБ Ігар Сігоў
Дзімон – Дзмітрый Давідовіч
Маці Дзімона – Алена Баярава
Дзядзька Мікалай – Сяргей Шымко
Андрэй, сын Ганны Мікалаеўны – Мікалай Стонька, Арцем Курэнь
Алена, сяброўка Дзімона – Гражына Быкава
Рэспубліканскi тэатр беларускай драматургіі