Я, бабуся, Іліко і Ларывон в городе Минск
Цэнтр беларускай драматургіі і Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі запрашаюць на тэатралізаванае чытанне п'есы Я, бабуся, Іліко і Ларывон» Н. Думбадзэ і Г. Лордкіпанідзэ.
Пераклад: Андрэй Макаёнак
Рэжысёр: Алена Зміцер
Мастак: Марына Алекна
Працягласць: 2 г. без антракту
Узроставыя абмежаванні: 12+
Я, бабуся, Іліко і Ларывон» – знакаміты раман Надара Думбадзэ, надрукаваны ўпершыню ў 1960 годзе. Грузінскі каларыт і сакавіты гумар адразу пераносяць у сонечную Імерэцію. Падлетак Зурыко часам спрачаецца з бабуляй, сябруе са старэйшымі Іліко і Ларывонам, патроху пазнаючы дарослае жыццё. Здавалася б, выдатная гісторыя сталення, але дзеянне адбываецца ў 1941 годзе – як раз тады, калі прыходзіць вайна.
Чытанне п'есы – тэатралізаваная прэзентацыя п'есы, «правобраз» спектакля, прапанаваны рэжысёрам. Акцёры чытаюць тэкст з ліста.
Чытанне адбудзецца на беларускай мове.