Шлюб з ветрам (в Доме Офицеров) в городе Минск
ШЛЮБ З ВЕТРАМ – На сцэне Цэнтральнага Дома афіцэраў
Жывы звук
Вол бушуе –
Вясну чуе,
Воран крача –
Сыра хоча.
Дзеўка плача –
Замуж хоча
Лёс мужчыны, які знаходзіцца ў палоне чужых рашэнняў.
Матчына любоў, якая паглынае сына і паралізуе яго асобу.
Гісторыя, расказаная не словамі, а складзеная ў самым сэрцы народа, з рытму і песень, што гучаць як рэха знікаючых вёсак. Спектакль «Шлюб з ветрам» – гэта спроба ўз'яднання са сваімі каранямі.
“Шлюб з ветрам” у верасні 2021 г. стаў лепшым спектаклем на XXV Міжнародным тэатральным фестывалі “Белая Вежа” (Брэст, Беларусь), у кастрычніку 2021 г. атрымаў прыз прэсы імя Леаніда Папова як спектакль вялікай формы на XXXI Міжнародным тэатральным фестывалі “Балтыйскі дом” (Санкт-Пецярбург, Расія).
Рэжысёр Яўген Карняг – знак якаснага візуальнага і сэнсавага эксперыменту. Кожны яго спектакль надзвычай дакладна трапляе ў самую балючую кропку сучаснага грамадства.
Жанр: песня ў адной дзеі
Аўтары: Яўген Карняг, Каця Аверкава
Рэжысёр: Яўген Карняг
Мастак: Таццяна Нерсісян
Кампазітар і музычны кіраўнік: Каця Аверкава
Прэм’ера: 14 снежня 2019г.
Працягласць: 1г. 40 хв. без антракту
У ролях:
Маці жаніха – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Людміла Сідаркевіч
Маці нявесты – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Галіна Чарнабаева
Нявеста – Ганна Семяняка
Жаніх – Курэнь Арцём
Госці:
Максім Брагінец
Вераніка Буслаева
Гражына Быкава
Дзмітрый Давідовіч
Алесь Ніканенка
Уладзіслаў Ноздрын
Юлія Гружэўская
Юлія Лазоўская