«Нязваны госць» 16+
(камедыя па п’есе Святланы Бартохавай)
Рэжысёр-пастаноўшчык – Валерый Ласоўскі
Сцэнограф - Авенір варанецкі
Кампазітар – Анатоль Кандыба
Балетмайстар – Валянціна Ласоўская
Працягласць спектакля – 1 г. 5 хв.
Прэм’ера – 25.12.2013
Ужо ў самой назве спектакля адчуванне нейкага сюрпрызу, а сюжэт дзеяння толькі пацвярджае гэта. Гледачы стануць сведкамі амаль дэтэктыўнай гісторыі: з суседняга балкона ў кватэру, дзе знаходзіцца гераіня, пранікае невядомы мужчына апрануты “па-мінімуму” і спачатку тлумачыць, што змушаны гэта зрабіць, ратуючыся ад мужа сваёй палюбоўніцы, а затым пачынае “шчыльна” знаёміцца са сваёй выратавальніцай… Спектакль ідзе на беларускай мове.
Организатор: Минский областной театр кукол «Батлейка».