“Ай калядачкі, вы на дуб на дуб”
Описание

Здаўна нашыя продкі адзначалі зімовыя святы пачынаючы ад Раства па грыгарыянскім календары і завяршаючы Вадохрышчам па юльянскім. Увесь святочны час суправаджаўся разнастайнымі абрадамі і традыцыямі. У розных кутках і рэгіёнах Беларусі – сваімі.

21 студзеня Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і Студэнцкае этнаграфічнае таварыства запрашаюць запамінальна адзначыць завяршэнне Калядаў імпрэзай “Ай калядачкі, вы на дуб на дуб”.

Абрад усцягвання Каляды на дуба – надзвычай цікавая лакальная традыцыя. Яна з’яўляецца своеасаблівым абрадавым завяршэннем святочнага перыяда ў беларусаў. Распаўсюджаны абрад на ўсходзе Міншчыны і захадзе  Магілёўшчыны. Самы вядомы абрад “Цягнуць Каляду на дуба” ў вёсках Бярэзінскага раёна мае статус нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці.

У праграме мерапрыемства:

- лекцыя, прысвечаная гэтаму ўнікальнаму абраду, яго зместу і сэнсу;

- спеўна-танцавальная імпрэза, дзе можна будзе пачуць беларускія народныя калядныя песні, інструментальную музыку і патанцаваць даўнія танцы, якія танцавалі нашыя продкі.

Пачатак: 16:00 – лекцыя; 17:30 – спеўна-танцавальная праграма.

 

Усіх сардэчна запрашаем!

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: вул. М. Багдановіча, 13.

Читать описание
Рекомендуем