Хто смяецца апошнiм в городе Минск

Стоимость: 25.00 руб. -  30.00 руб.
Описание

Кандрат Кандратавіч Крапіва – вядомы беларускі паэт, празаік, драматург і вучоны, творчасць якога адзначае цэлую эпоху ў гісторыі беларускай літаратуры і, перш за ўсё, нацыянальнай драматургіі. Яго камедыі – выдатнае дасягненне беларускай сатырычнай літаратуры.

Камедыя “Хто смяецца апошнім” з’яўляецца адной з лепшых сатырычных п’ес Кандрата Крапівы. Паставіць чалавека на месца, сарваць маску з невуча і пляткара, высмеяць падхалімства, баязлівасць, прыстасаўленства, паказаць якую шкоду грамадству і навуцы прыносяць кар’ерызм і дэмагогія – гэтаму прысвечана камедыя. Не гледзячы на тое, што п’еса Крапівы напісана ў 1939 годзе,  ілжэвучоныя Гарлахвацкія, іх памагатыя Тулягі і Зёлкіны існуюць да гэтага часу, а сюжэт застаецца актуальным і ў нашыя дні.

Дзеянне спектакля адбываецца ў навукова-даследчым інстытуце. Супрацоўнік інстытута Туляга распавядае калегам – вядомаму вучонаму Чарнавусу і маладому навуковаму супрацоўніку Веры, –  што прахожы на вуліцы прыняў яго за палкоўніка Падгаецкага, які калісьці служыў у белай арміі ў Варонежы. Спалоханы Туляга просіць нікому пра гэта не гаварыць. Але размову падслухоўвае пляткар Зёлкін і перадае яе дырэктару інстытута Гарлахвацкаму. Акрамя таго, ён распаўсюджвае слых пра тое, што новы рукапіс Чарнавуса атрымаў дрэнныя водгукі. Гарлахвацкі – невуч, які па блаце трапіў на пасаду дырэктара, – вырашае выкарыстаць сітуацыю ў сваіх інтарэсах. Але, ХТО СМЯЕЦЦА АПОШНІМ?

 

Аўтарская група стваральнікаў спектакля:

Пастаноўка – лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Алег Кірэеў
Дэкарацыі і касцюмы – Дзмітрый Мохаў
Кампазітар – Валерый Воранаў
Харэаграфія – Наталля Фурман

 

Ролі выконваюць:

заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандр КАШПЕРАЎ;

заслужаны артыст БССР, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Уладзімір МІШЧАНЧУК;

заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Анатоль ЦЯРПІЦКІ;

заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Ірына НАРБЕКАВА;

заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Ала ПРОЛІЧ

Артысты тэатра і кіно: Анатоль ГУР’ЕЎ, Вольга ДАРОНІНА, Уладзімір ІВАНОЎ, Дыяна КАРЖАНЕЦ, Анжэла КАРАБЛЁВА, Віялета КРЫВАНОС, Сяргей ЛАПАНІЦЫН, Ягор ЛЁГКІН, Лідзія МАРДАЧОВА, Дзмітрый ПУСЦІЛЬНІК, Глеб РАМАНОЎСКІ, Аляксей СОРАЎ, Таццяна ФЁДАРАВА, Яна ХАДАНОВІЧ-ЛАПАНІЦЫНА

 

Працяг: 2 гадзіны 20 хвілін

Прэм'ера: 28 ліпеня 2012 года

 

Арганізатар: Тэатр-студыя кінаакцёра УП «Нацыянальная кіностудыя «Беларусьфільм»

Читать описание
Рекомендуем
Тот же организатор