Аўрора
Описание

Познім вечарам у Лапландскай закусачнай заўзятая тусоўшчыца Аўрора, якая паталагічна баіцца адказнасці, сустракае іранца Дарыяна. Дарыян знянацку просіць яе выйсці за яго замуж. Яму трэба ажаніцца з фінскай жанчынай, каб атрымаць від на жыхарства для сябе і сваёй дачкі. Аўрора адмаўляе яму. Яна працуе майстрыхай па манікюры і плануе пераехаць у Нарвегію, каб палепшыць сваё жыццё. Аднак пасля сустрэчы з мілай дачкой Дарыяна Аўрора згаджаецца дапамагчы яму. Аўрора і Дарыян збліжаюцца, калі яна знаёміць яго са шматлікімі жанчынамі. Калі з’яўляецца ідэальная кандыдатка на роль жонкі, Дарыян і Аўрора раптоўна асэнсоўваюць, што маюць пачуцці адно да аднаго. 

Фільм дэманструецца на фінскай мове з беларускімі субтытрамі. 

Дадзены фільм размешчаны ў межах праекта «Паўночнае ззянне»

Читать описание
Рекомендуем