Фанцікі в городе Речица
Рэй Куні.
Камедыя на 2-е дзеі
па п’есе «Смешныя грошы».
Вялікая сцэна.
Прэм’ера – 13 і 14 чэрвеня 2023 года.
Сціплы англійскі бухгалтар Генры Перкінс памылкова ў свой дзень нараджэння прыносіць дадому чамаданчык з каласальнай сумай грошай. Сямсот трыццаць пяць тысяч фунтаў стэрлінгаў! Бедны клерк зусім шалее ад захаплення такім багаццем – і вырашае узяць рэванш за шэрае існаванне на адну зарплату, збегчы з жонкай на край свету, каб жыць выключна ў сваё задавальненне. Вось толькі калі так было, каб атрымлівалася тое, чаго нам хочацца? Перашкаджаюць сябры, паліцэйскія, таксіст і нават наёмны забойца. А прага грошай змяняе свядомасць – і героі грэбуюць каханнем, сяброўствам, гонарам і абавязкам. Як жа нованароджанаму багацею і ўсім навокал не аслепнуць ад «ззяння золата» і захаваць хаця б крыху сумлення?!
Брытанскі драматург Рэй Куні добра вядомы віцебскім гледачам па спектаклі «Ён. Яна. Акно. Нябожчык.». Новая пастаноўка – у феерверку абсурдна смешных сітуацый – пакажа, куды прыйдуць тыя, хто хоча атрымаць усё і адразу, без асаблівых намаганняў.
Пастаноўка, сцэнаграфія, касцюмы Андрэя ЖЫГУРА.
Музычнае афармленне Міхаіла РУДАКА.
Пераклад п’есы на беларускую мову Міхася МІРАНОВІЧА.