ФильмыКонцертыСпектаклиСпортДетямРазноеТренингФестивалиВечеринкиЦиркПластформа
Государственный музей истории белорусской литературы
(нет оценок)
220029, г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры – гэта адзін з буйнейшых літаратурных музеяў нашай краіны і адзіны літаратурны музей, які займаецца дакументаваннем літаратурнага працэсу на Беларусі ў шырокім гістарычным кантэксце: ад часоў узнікнення пісьменства да сённяшніх дзён.

Заснаваны6 лістапада 1987 года па загадзе Міністэрства культуры БССР. Музей размясціўся ў некалькіх будынках Траецкага прадмесця ў Мінску, плошчы якіх падчас правядзення рамонту былі прыстасаваны пад музейныя памяшканні. Для наведвальнікаў музей быў адкрыты ў 1991 годзе.

Фонды Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры і яго філіялаў уяўляюць сабой унікальны збор музейных прадметаў, звязаных з гісторыяй беларускай літаратуры, і налічваюць звыш 108 тысяч адзінак захоўвання.

У яго складзе рарытэтныя выданні старадрукаваных помнікаў XVII – XVIII стст., рукапісы, дакументы, фатаграфіі і асабістыя рэчы беларускіх пісьменнікаў ХІХ – ХХ стст., кнігі з аўтографамі, рэдкія адзінкі іканаграфіі і ілюстрацыі вядомых мастакоў Беларусі да твораў беларускай літаратуры. Асобная частка – матэрыялы, звязаныя з жыццём і творчасцю М.Багдановіча і П.Броўкі.

Сёння ўсклад музея ўваходзяць 9 філіялаў:

  1. Літаратурны музей Максіма Багдановіча (г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а);
  2. Беларуская хатка (г.Мінск, вул. Рабкораўская, 19);
  3. Фальварак Ракуцёўшчына (Мінская вобл., Маладзечанскі р-н, в.Ракуцёўшчына).
  4. Літаратурны музей Петруся Броўкі (г.Мінск, вул. К.Маркса, 30);
  5. Хата-музей Петруся Броўкі (Віцебская вобл., Ушацкі р-н, в.Пуцілкавічы);
  6. Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча “Кушляны” (Гродзенская вобл., Смаргонскі р-н, а.г. Кушляны);
  7. Музей-сядзіба Міцкевічаў “Завоссе” (Брэсцкая вобл., Баранавіцкі р-н, в.Завоссе);
  8. Музей-дача Васіля Быкава (Мінская вобл., Мінскі р-н, а.г. Ждановічы);
  9. Літаратурны музей Кузьмы Чорнага (Мінская вобл., Капыльскі р-н, в.Цімкавічы);

Адрас: 220029, г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 13 (Траецкае прадмесце)

E-mail: bellitmuseum@tut.by

 

+375 17 374-72-61 (прыёмная),

+375 17 363-56-21 (запіс на экскурсіі)

 

Аўторак, чацвер – нядзеля з 9.30 да 17.30,

серада з 9.30 да 19.00, панядзелак – выхадны дзень

Читать описание