«Весны моей соловьиная песня»: к 20-летию творческой деятельности Людмилы Кириленко (6+)
Описание

Концерт к 20-летию творческой деятельности солистки заслуженного коллектива Республики Беларусь Белорусского государственного ансамбля народной музыки Свята» Людмилы Кириленко

В концерте принимает участие:

артисты заслуженного коллектива Республики Беларусь Белорусского государственного ансамбля народной музыки Свята»

Художественный руководитель – Вячеслав Статкевич

артисты белорусской сцены

Режиссёр – Вячеслав Статкевич

***

“Свой творчы юбілей адзначае вельмі таленавітая, адметная, яскравая артыстка-вакалістка, салістка заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Беларускага дзяржаўнага ансамбля народнай музыкі “Свята” Беларускай дзяржаўнай філармоніі – Людміла Валер’еўна Кірыленка, яго старажыл. Прыгожае народнае сапрана Людмілы Кірыленка заўсёды кранае да глыбіні душы, зачароўвае самага патрабавальнага слухача ўжо два дзесяцігоддзі. Людмілін голас льецца бруіста – срэбным ручайком у ансамблі. Хацелася б каб яе самабытнасць, каларыт і творчы імпэт яшчэ на працягу многіх гадоў цешылі прыхільнікаў яе таленту!

24 красавіка адбудзецца юбілейны творчы вечар “Вясны маёй салаўіная песня” ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі. 20 гадоў на сцэне – гэта не ўзрост, а ўзлёт і летапіс сямейнага жыцця, дзе прысутнічае падтрымка ў доме ад мужа Валянціна і двух сыноў Уладзіслава і Рамана. Гэта нялёгкі шлях ў мастацтве, дзе ансамбль “Свята” стаў для яе другім родным домам!

Засталося пажадаць здзяйснення ўсіх мар, каб жыццёвая сцяжынка вяла толькі да поспеху! Каб Людмілін запал энергіі і душэўнага здароўя набываў моц, каб шчасце, радасць і прыбытак ішлі заўсёды разам, каб народная песня акрыляла і наталяла, каб вясёлы настрой расцвітаў і квітнеў, як той Першамай!”

Мастацкі кіраўнік ансамбля “Свята” Вячаслаў Статкевіч

Читать описание
Рекомендуем
Тот же организатор