Выстава "Спорт у жыцці пісьменніка"
Описание

Спорт займае сваё месца ў жыцці кожнага чалавека, а яшчэ знайшоў адлюстраванне ў літаратуры і іншых творах мастацтва.



Пра спорт у жыцці пісьменнікаў распавядае наша экспазіцыя, якая ахоплівае гістарычны перыяд з XVІII па XXI стагоддзі. Тут прадстаўлены майстры прыгожага пісьменства з Англіі, Амерыкі, Беларусі, Ірландыі, Расіі. У наведвальнікаў ёсць магчымасць пазнаёміцца з тымі відамі спорту, якім аддавалі і аддаюць перавагу пісьменнікі.



На адкрыцці выступіла ўнучка Якуба Коласа і Янкі Маўра Марыя Міцкевіч. Яна распавяла пра сваю сям’ю і пра тое, якое месца ў ёй займаў і займае сёння інтэлектуальны від спорту – шахматы. Марыя Міхайлаўна прадаставіла для экспанавання шахматы, набытыя сынам Якуба Коласа Міхасём Міцкевічам у 1948 г. Тут можна ўбачыць і прыгожыя сувенірныя шахматы Кандрата Крапівы. Сваімі ўспамінамі пра дзеда Кандрата Кандратавіча і яго любоў да шахмат падзялілася Алена Атраховіч. Вершы, звязаныя з шахматамі, прачытаў даўні сябра музея, паэт і перакладчык Васіль Жуковіч. Навуковую глебу пад шахматную тэму падвёў палітолаг, перакладчык, даследчык і аматар шахматнай мінуўшчыны Вольф Рубінчык. Атрымалася цікавая размова для аматараў шахматнай справы.



На экспазіцыі прадстаўлены і спартыўны інвентар, які нас вяртае ў 70-80-я гады ХХ стагоддзя.


Шчыра запрашаем наведаць экспазіцыю і адкрыць для сябе новую старонку з жыцця беларускіх і замежных пісьменнікаў!

 

Экспазіцыя працуе да 31 ліпеня.

 

Месца: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (Мінск, вул. М. Багдановіча, 13)

Тэлефон для даведак: (017) 334-44-47; (017) 334-56-21.

Рэжым працы:панядзелак-субота: 10:00 – 17:00
 

Читать описание
Рекомендуем