“Ракуцёўскае лета – 2023”
Стоимость: 25.00 руб.
Описание

У кожнага беларуса ёсць сваё месца сілы, месца, дзе хочацца быць і куды хочацца вяртацца… А ў кожнага творчага чалавека яшчэ ёсць і сваё месца натхнення, дзе прырода і атачэнне спрыяюць нараджэнню геніяльных твораў.

Для Максіма Багдановіча такім месцам сілы і натхнення стала Ракуцёўшчына, невялічкая вёсачка каля Маладзечна. Творчы наробак двух летніх месяцаў на радзіме – два цыклы вершаў і паэмы, што сталі падмуркам для зборніка вершаў “Вянок”.

Музей Максіма Багдановіча “Фальварак Ракуцёўшчына” запрашае на традыцыйнае свята паэзіі і песні, месца, дзе можна знайсці натхненне, яркія ўражанні і сустрэць новых сяброў.

Вас чакаюць:

  • прывітальная імпрэза каля памятных камянёў, ускладанне кветак;
  • сустрэчы з беларускімі творцамі – літаратарамі, музыкамі, мастакамі;
  • займальныя майстар-класы, гульні ды забаўкі;
  • экскурсіі;
  • творчыя квэсты і шмат іншых цікавостак;
  • бяспроігрышная разыгранка з прызамі ад музея.

Праезд:

– электрычкай Мінск-Маладзечна, Маладзечна-Мінск – да станцыі Уша;

– маршрутным таксі Мінск-Краснае, Мінск-Маладзечна – да вёскі Краснае (прыпынак каля танка);

– уласным аўто – да вёскі Ракуцёўшчына.

Ёсць магчымасць паехаць разам з музеем, кошт – 25 руб., абавязковы папярэдні запіс і аплата.

Тэлефоны для даведак: + 375 17 363 07 61 (Мінск), + 375 17 355 22 95 (Мінск), + 375 29 101 71 47 (Мінск), + 375 17 679 61 41 (Ракуцёўшчына).

Читать описание
Рекомендуем