Літаратурна-музычная імпрэза "Беларусь. Адчуванне Радзімы" в городе Барановичи
29 чэрвеня 2019 г. (субота) а 18-й гадзіне ў музеі «Лошыцкая сядзіба» – філіяле ДУ «Музей гісторыі горада Мінска» адбудзецца літаратурна-музычная імпрэза “Беларусь. Адчуванне Радзімы”, арганізаваная ў супрацоўніцтве з Народным калектывам аўтарскай песні “Элегія” (г. Вілейка).
Народны калектыў аўтарскай песні “Элегія”дзейнічае ў г. Вілейка з 1996 г. У яго складзе – аўтары-выканаўцы, паэты, сябры ГА “Саюз пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь”,ГА “Беларускі саюз музычных дзеячаў”, народнага клуба кампазітараў і паэтаў “Жывіца”ДУ “Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці”.
У межах імпрэзы ўдзельнікі калектыву прэзентуюць увазе наведвальнікаў песні на словы беларускіх пісьменнікаў і аўтараў з Вілейшчыны, уласную музыку і вершы, інструментальныя творы Народнага артыста СССР, беларускага кампазітара Ігара Міхайлавіча Лучанка, творы класічнай музыкі. Разам з аўтарскімі творамі будзе гучаць інструментальная музыка ў выкананні Уладзіміра Лапціка (гітара), Вікторыі Амельяновіч (скрыпка), Алены Кеўліч (цымбалы).
Час:29 чэрвеня, 18:00.
Месца:музей “Лошыцкая сядзіба”, праезд Чыжэўскіх, д. 8-2.
Кошт квіткоў:10.00 бел. руб. (дарослыя), 5.00 бел. руб. (студэнты), 2.50 бел. руб (навучэнцы). У кошт квітка ўключана наведванне экспазіцыі музея.
Кантактныя дадзеныя:(017) 285 18 86.