ФРАУ "КУДЛАТАЯ" в городе Брест
У сваёй кнізе «Брэсцкая крэпасць» Сяргей Смірноў распавядае пра абаронцаў Брэсцкай крэпасці. Не толькі пра герояў вядомых, але і пра тых, чыіх імёнаў мы ўжо ніколі не даведаемся.
Так, напрыклад, у нямецкіх запісах захавалася легенда аб загадкавай жанчыне з аўтаматам, якая таілася ў падземных сховішчах. Быццам багіня помсты, яна з’яўлялася з ніадкуль і забірала з сабой жыцці нямецкіх салдат.
«Усе спробы злавіць ці забіць яе заставаліся дарэмнымі. І кожны раз, калі чарговая каманда салдат адпраўлялася на дзяжурства ў крэпасць, немцы маліліся і жадалі адзін аднаму не сустрэцца сёння з гэтай жанчынай, якую яны называлі “фраў аўтамат” або “кудлатая”».
Мы паспрабавалі ўнікнуць больш падрабязна ў гэтую гісторыю пра таямніча-містычную жанчыну. Каб расказаць вам легенду пра Фрау «Кудлатую».