Выстава «Маем гонар прадстаціь – Аванэс Туманян» в городе Брест
18 ліпеня 2019 года а 17-й гадзіне Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае на адкрыццё міжнароднай выстаўкі “Маем гонар прадстаціь – Аванэс Туманян”, прысвечанай 150‑годдзю з дня нараджэння паэта.
Армянскі народ любіць і шануе свайго дастойнага сына, тройчы тытулаванага ім – Паэт усіх армян, Тамада ўсіх армян і Бацька ўсіх армянскіх сірот. З жыццём і творчасцю народнага паэта Арменіі, пісьменніка і публіцыста, выдатнага грамадска-палітычнага дзеяча, патрыёта радзімы і грамадзяніна свету знаёміць беларусаў Музей Аванэса Туманяна (Ерэван).
Аванэс Туманян стварыў цэлы свет, які і сёння жыве, гаворыць з намі на розныя галасы, прыцягвае людзей усіх узростаў. Туманян – аўтар, які становіцца для сваіх чытачоў спадарожнікам на ўсё жыццё. Радасна, з усмешкай сустракае ён кожнае дзіця, расказвае яму пра сабаку і ката, пра птушку і лісу, ведучы яго за сабой у свет прыгожага, і назаўсёды застаецца з ім да глыбокай старасці. Кожнаму ўзросту цудоўныя вершы, паэмы, балады, казкі і апавяданні Туманяна раскрываюцца з новага боку. Дзіця яны вабяць непасрэднасцю і маляўнічасцю, юнака – жыццесцвярджальнай сілай і рамантызмам, чалавека сталага – невычэрпнай мудрасцю. Мастацтва Туманяна заваявала ў духоўным жыцці народа такое месца, на якое ніхто іншы не мог прэтэндаваць, таму што менавіта яго мастацтва не дзеліць людзей ні па ўзросце, ні па інтэлектуальным развіцці – кожны знаходзіць у яго творчасці для сябе столькі, колькі можа ўспрыняць. Творчасць Туманяна шматгранная, як каштоўны камень.
150‑годдзе з дня нараджэння Аванэса Туманяна шырока адзначаецца сёлета пад эгідай ЮНЕСКА. Выставачны праект рэалізуецца на Беларусі пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Арменія.
Выстаўка працягне сваю работу да 17 жніўня 2019 года.