Чакана гучна і да болю блізка в городе Брест

Стоимость: 20.00 руб.
Описание

Жыццё супрацоўніка банка рэзка мяняецца, калі родная, але незнаёмая цётачка, праз трыццаць гадоў дасылае ліст з просьбай прыехаць да яе па прычыне хуткай смерці. Кэмп (Сяргей Бірульчык) пагаджаецца, аднак, зусім не ведае, як паводзіць сябе. Ён разгублены. Яна маўчыць. Паступова крыўда з мінулага вырываецца на волю, правакуючы агрэсію. Кэмп вінаваціць Грэйс (заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Тамара Міронава) у сваёй неплацежаздольнасці, у тым, што доўгі час адсутнічала ў яго жыцці, калі была так патрэбна. Вінаваціць нават у тым, што ад яго сышла жонка (Таццяна Гулевіч)...

Таксама, Кэмпа раздражняе жанчына (народны артыст Рэспублікі Беларусь Зінаіда Зубкова) ў акне насупраць, якая ўвесь час быццам назірае за ім. Здаецца, што Кэмп прыехаў выключна дзеля атрымання спадчыны, але дзіцячыя траўмы, эмоцыі і ўспаміны цалкам мяняюць ход падзей...

Да чаго прыводзіць прага помсты за мінулае? Ці можна кампенсаваць татальную адсутнасць кахання? Як уцячы ад уласных думак ці правасуддзя? Якія адказы чакаюць нас у фінале дэтэктыўнай гісторыі, поўнай надзеі, роспачы і чорнага гумару?

Читать описание
Рекомендуем
Тот же организатор