Дзяды ў горадзе Б в городе Брест
Ночы ў лістападзе становяцца цямней ды халадней. На вуліцы вые бура, паўночы ідзе агідны дождж з мокрым снегам. Затое ў хаце асабліва ўтульна. Запаліш свечку, возьмеш келіх ды сядзеш за добрую вячэру. Адно галіны дрэў старога саду грукаюць у вокны, як быццам хтосьці хоча зайсці ў госці. Дарэчы, сёння ж Дзяды… Дзяды - традыцыйнае свята памінання продкаў на Беларусі. Лічылася, што ў гэты дзень мёртвыя прыходзілі да жывых - вячэраць. Трэба накрыць багаты стол ды запрасіць усіх продкаў па імёнах. Потым забаўляць ды шанаваць дзядоў, дзяліцца ежай. А што будзе, калі забыцца на гэтае свята? Гісторыя ў першай частцы распавядзе пра адзін такі выпадак. Вока Чарота - фолк-рок гурт, які грае музыку на мяжы сучаснасці і гісторыі. У другой частцы канцэрту вы пачуеце легенды пра цмокаў ды дзікае паляванне пад гукі старадаўніх інструментаў (колавая ліра, жалейкі, бузукі, флейты). Rey Show - пакажа перформанс хадулістаў, светавога шоў і спецэфектаў. Postscriptum - тэатр танцу, што правядзе вас у глыб сабе праз магію пластыкі рухаў.