ЧОРТ I БАБА в городе Брест

Стоимость: 30.00 руб. -  40.00 руб.
Описание

Рэжысёры-пастаноўшчыкі - Аксана Машынкова,

Вольга Багдановіч

Мастак-пастаноўшчык - Ірына Шабаценка

Кампазітар - Арцём Багдановіч

Музычнае афармленне, аранжыроўка - Анатоль Кандыба

Балетмайстар - Яўгеній Якуш

 

П’еса Францішка Аляхновіча «Чорт і баба» – гэта вясёлая камедыя-жарт, у якой праз жывыя вобразы раскрываецца барацьба паміж чалавечымі слабасцямі і мудрасцю.

Галоўныя героі – гэта не простыя баба і чорт, гэта напарнікі, якія заключылі дагавор, каб пасварыць паміж сабой “маладых”. Але ці змогуць яны выканаць гэтую ўмову?

Спектакль вабiць сваёй лёгкасцю і гумарам. Жарты спектакля выклікаюць смех і спрыяюць разважанню пра тое, як зайздрасць і плёткі могуць парушыць сямейнае шчасце. Спектакль перадае непаўторную атмасферу беларускага народнага каларыту і гумару.

УВАГА!!!Спектакль імерсіўны і інтэрактыўны! Кожны зможа стаць часткай нашага дзеяння. Добры настрой, гумар і жаданне паўдзельнічаць у спектаклі – абавязковыя ўмовы для яго наведвання.

 

Ролі выконваюць:

Аксана Машынкова, Дар’я Валошка, Кацярына Нікалаенка, Сяргей Саўко, Валерый Бабкін, Дзмітрый Рубель,

Мікіта Сукач.

 

Прэм’ера 26, 27 верасня 2025 г.

 

Читать описание
Рекомендуем
Тот же организатор