Двор майго дзяцінства. в городе Гомель
"Двор майго дзяцінства" (12+)
светлы ўспамін...
рэжысёр-пастаноўшчык
Данііл Філіповіч
мастак
Аляксандр Камянец
Спектакль "Двор майго дзяцінства" створаны пры дзяржаўнай падтрымцы: рэжысёру Даніілу Філіповічу быў прадастаўлены грант Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2023 год у сферы культуры! Пастаноўка прысвечана гораду-герою Мінску, захоўвае нацыянальныя культурныя каштоўнасці і ўзмацняе імідж тэатральнага мастацтва Беларусі як неад'емнай часткі сусветнай культуры.
Усе мы носім у душы цёплыя ўспаміны пра дзяцінства: імгненні палёту на старых рыплівых арэлях, "сакрэцікі" з яркіх фанцікаў пад шклом, гульні ў хованкі і жмуркі на двары…Часам здаецца, што гэта было даўно. Але знаёмыя з дзяцінства вулачкі і свет у вокнах дамоў, дзе жылі сябры, заўсёды рады нагадаць аб тым шчаслівым часе. Іх выгляд выклікае і добрую усмешку, і жаданне прыпыніцца і задумацца: "Да чаго вядуць мары? Нашто мы сустракаем пэўных людзей? Якія дзіцячыя абяцанні стрымліваем, а якія забываем?"
Новы спектакль рэжысёра Данііла Філіповіча – увасабленне яго асабістых дзённікаў – запрашае Вас на спатканне з нашай любімай сталіцай. Давайце паглыбімся ва ўспаміны аб светлай пары, калі дрэвы былі вялікімі, эмоцыі шчырымі, а ўсе людзі блізкімі! Узгадаем той самы двор свайго дзяцінства разам!
Спектакль ідзе на беларускай мове
Камерная сцэна, свабодная рассадка!