Дзікае паляванне караля Стаха в городе Калинковичи
ДЗІКАЕ ПАЛЯВАННЕ КАРАЛЯ СТАХА
Псіхалагічны дэтэктыў на дзве дзеі паводле аднайменнай аповесці 16+
Уладзімір Караткевіч
Аўтар інсцэніроўкі і пастаноўка: Уладзімір Савіцкі
Мастак-пастаноўшчык: Віктар Цімафееў
Мастак па касцюмах: Дар’я Волкава
Музычнае афармленне: Павел Захаранка
Пластычнае вырашэнне: Яўгенія Кульбачная
“Бязгучна скакала па верасе дзікае паляванне караля Стаха, імчалі шэрыя, туманныя, нахіленыя наперад постаці…”
“...Пісаць трэба так, каб вашы кнігі з бібліятэк кралі. Мае крадуць
Уладзімір Караткевіч
Цёмны, забыты, пракляты край… Дрыгва… Страх… Смерць… Прывіды, якія ажываюць і людзі, падобныя да мерцьвякоў...
Дзікае паляванне караля Стаха гатовае скрышыць капытамі і ўтаптаць у багну любога, хто стане на ягоным шляху...
Ахвяра дзікага палявання – апошняя з роду Яноўскіх Надзея. Здаецца, нішто і ніхто не зможа ўратаваць дзяўчыну.
Менавіта сюды едзе вядомы фалькларыст Андрэй Беларэцкі ў пошуках незвычайных легендаў і паданняў.
Ці зможа ён дапамагчы Надзеі Яноўскай?
Ці загляне “сонца ў ваконца” гэтага краю, альбо дзікае паляванне будзе панаваць вечна?
Спектакль доўжыцца 2 гадзіны з антрактам