“Казкі ў Траецкім. Глава X. Калядныя казкі” в городе Минск
Лялечныя гісторыі на Каляды ў Літаратурным навучаць дзяцей, і нагадаюць дарослым пра такія простыя, але такія важныя рэчы, як сяброўства, любоў і мары. Лялькі раскажуць і пакажуць, што такое сапраўдны калядны цуд, які можа здарыцца з кожным…
Перад наведвальнікамі расчыніцца чароўны куфар, які прыйшоў да нас з XVI стагоддзя. Ён паказвае беларускія казкі: народныя, класічныя і зусім новыя. Традыцыйны і адначасова сучасны лялечны тэатр спадабаецца і дарослым, і дзецям.
У праграме казкі: “Лёгкі хлеб”, “Ганарысты парсюк”, “Свінулька Маразулька”, “Калядны хрушч”.
Вас чакаюць:
- шчырыя эмоцыі;
- сапраўднае шоу;
- эксклюзіўныя казкі!
Запрашаем 21 снежня ў 13:00.
Уваходны квіток: 15 рублёў.
Колькасць месцаў абмежаваная.
Тэлефон для даведак: +375 17363 56 21.
Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.