БАГАЧ в городе Минск
«Будзь багаты, як восень!».
Запрашаем адзначыць разам галоўнае восеньскае свята беларусаў - БАГАЧ
На традыцыйнае свята ўраджаю, якое прыпадае на дзень восеньскага раўнадзенства.
Праграма 20 і 21 верасня: - рэканструкцыя абрада “Багач” сумесна з фальклёрна-этнаграфічным ансамблем “Неруш” пры ўніверсітэце БДУ.
Паварушымся па-беларуску (навучым народным танцам падчас святочнай праграмы) - пачастуемся традыцыйнай кашай разам з зёлкавай гарбатай з мёдам - МК будзе па вырабу свечак з вашчыны. Таксама запрашаем на тэматычныя лакацыі, якіх у парку ўжо больш за 30.
Удзел уваходзіць у кошт квітка, папярэдні запіс не патрэбны.
Кошт квіткоў:
Дарослыя - 40 бел.рублёў;
Дзеці 7-17 гадоў - 15 бел.рублёў;
Зніжка 5 бел.рублёў усім дарослым(!) сябрам нашых сацсетак
Запрашаем на самае шчодрае, смачнае і багатае на ўражанні свята верасня!