“Традыцыйныя танцы ў Траецкім” в городе Минск

Стоимость: 15.00 руб.
Описание

Восеньскія вечары здаўна было прынята бавіць на вячорках: за гутаркамі, спевамі ў коле сяброў і суседзяў. А таксама на вёсках адмыслова наймалі хату для танцавальных вечарын.
 

А мы праважаем восень чарговай вечарынай праекта “Танцы ў Траецкім”! Запрашаем у Літаратурны 29 лістапада.
 

Беларускія традыцыйныя танцы адносяцца да так званых сацыяльных танцаў. Танцавальная вечарына – гэта імпрэза, дзе збіраюцца прадстаўнікі розных прафесій, узростаў і сацыяльных статусаў, тыя, каго аб'ядноўвае любоў да свайго, цікавасць да беларускай традыцыі. Запрашаем усіх, хто ўмее танчыць, толькі вучыцца альбо марыць навучыцца. На вечарыне будуць вопытныя танцоры, якія стануць выдатным арыенцірам на танцпляцы для тых, хто захоча пазнаёміцца з асноўнымі рухамі таго ці іншага танца.
 

Атмасферу сапраўднай беларускай вечарыны створаць музыкі-аматары. Яны зайграюць Лявоніху, Кракавяк, Грачанікі, Вераб’я, Каханачку ды многія іншыя танцы. Сярод традыцыйных музычных інструментаў – скрыпка, цымбалы, басэтля, дуда, гармонік, акардэон, бубен, барабан.

 

Час: 29 лістапада, 17:00-21:00.

Каса працуе да 20:00.

Уваходны квіток: 15 рублёў.

 

Усіх сардэчна запрашаем!

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: вул. М. Багдановіча, 13.

Читать описание
Рекомендуем
Тот же организатор