Ракуцёўскае лета – 2024 в городе Минск

Описание

У кожнага беларуса ёсць сваё месца сілы, месца, дзе хочацца быць і куды хочацца вяртацца… А ў кожнага творчага чалавека яшчэ ёсць і сваё месца натхнення, дзе прырода і атачэнне спрыяюць нараджэнню геніяльных твораў.

Для Максіма Багдановіча такім месцам сілы і паэтычнага ўздыму стала Ракуцёўшчына, невялічкая вёсачка каля Маладзечна. Творчы наробак двух летніх месяцаў на радзіме – два цыклы вершаў і паэмы, што сталі падмуркам для зборніка вершаў “Вянок”.

Музей Максіма Багдановіча “Фальварак Ракуцёўшчына” запрашае на традыцыйнае свята паэзіі і песні, месца, дзе можна знайсці натхненне, яркія ўражанні і новых сяброў!

У праграме свята:

  • прывітальная імпрэза каля памятных камянёў з ускладаннем кветак;
  • сустрэчы з беларускімі літаратарамі, музыкамі, мастакамі;
  • экскурсіі і квэсты;
  • гульні, майстар-класы, разыгранкі і шмат іншых цікавостак.

Час правядзення: 27/07/2024, 16:00-20:00.

Падрабязная праграма – неўзабаве!

Уваход вольны.

Праезд:

  • Музей арганізуе транспарт на мерапрыемства па маршруце Мінск-Ракуцёўшчына-Мінск.
    Квіткі – 25 руб. Папярэдні запіс абавязковы па тэл. +375 (17) 363-07-61.

 

Даведкі па тэл. + 375 (17) 363-07-61, + 375 (17) 355-22-95.

Читать описание
Рекомендуем