Канцэрт Ільі Шынкарэнкі да Дня роднай мовы в городе Минск
Стоимость: 25.00 руб.
Описание
Ужо чвэрць стагоддзя 21 лютага ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. Адзін з найлепшых спосабаў адсвяткаваць – сабрацца разам і заспяваць любімыя песні на роднай мове.
Літаратурны музей прапануе зрабіць гэта разам з музыкам, блогерам, тыктокерам Ільём Шынкарэнкам. У канцэртнай праграме песні на творы беларускіх паэтаў: Караткевіча, Астрэйкі, Багдановіча, агульнавядомая Купалінка. І канечне ж аўтарскія творы Ільі: збярэмся на Нямізе, каб заспяваць разам улюбёную “На Нямізе”.
Запрашаем у Літаратурны 21 лютага ў 20:00.
Уваходны квіток: 25 рублёў.
Колькасць месцаў абмежаваная.
Усіх сардэчна запрашаем!
Читать описание
Рекомендуем