Вербная нядзеля 2026 в городе Минск
Запрашаем на тэматычныя выходныя "Вербная нядзеля" 28 і 29 сакавіка.
На лакацыях вы дазнаецеся пра традыцыі "вербнай нядзелі" і сімвал вярбы ў беларускім фальклоры На працягу дня прапануем наведаць майстар-клас па вырабу вербачак, якiя потым можна забраць дамоў
Таксама частуем усіх гасцей парка зёлкавай гарбатай з мёдам
Кошты ЎВАХОДНЫХ квіткоў:
- 45 бел.рублёў дарослы
- 40 бел.рублёў дарослы сябар нашых сацыяльных сетак
- 25 бел.рублёў дзіцячы з 7 да 17 гадоў уключна *дзецям са шматдзетных сем’яў 15 бел.рублёў; * да 7 гадоў і інвалідам 1-2гр. Уваход вольны.
ДАДАТКОВА Запрашаем на тэматычную экскурсійную вандроўку «Падарожжа ў Сярэднявечча» КОЖНЫ ДЗЕНЬ з 21 па 29 сакавіка а 13:00
Кошты: 45 бел.рублёў - дзецям, 55 бел.рублёў - дарослым. * у кошт ужо ўключаны ўваходны квіток у парк. Завітайце абавязкова ў Ратушу, каб на свае вочы пабачыць арыгінальнае выданне Статуту ВКЛ
Ведаеш гісторыю Радзімы - пільнуеш Беларусь