Ноч музеяў – 2025: "Ноч у святле бурачковым" в городе Минск

Стоимость: 20.00 руб. -  30.00 руб.
Описание

НОЧ У СВЯТЛЕ БУРАЧКОВЫМ
18:00 – 23:00

Праграма Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры ў межах акцыі “Ноч музеяў” сёлета будзе прысвечана 185-годдзю з дня нараджэння Францішка Багушэвіча. Ноч у Літаратурным будзе прасякнута святлом яго творчасці і запаветаў! Квэсты, квізы, гульні, конкурсы, танцы, спевы, майстар-класы, тэатральныя прадстаўленні… І яскравае, эфектнае неонавае шоу на завяршэнне!

П Р А Г Р А М А :

Балюстрада
18:00-19:20 – майстар-клас “Вышыўка па фотаздымках”
18:00-19:20 – майстар-клас “Беларуская выцінанка”
19:20-20:20 – майстар-клас “Традыцыйныя танцы”
20:20-21:00 – спеўная праграма гурта “Стажары” (дуэт Юліі Літвінавай і Алеся Вячоркі)
21:00-22:30 – вечарына беларускіх традыцыйных танцаў

8 зала
18:00-20:30 – інтэрактыў “Экслібрысы”
20:30-21:15 – майстар-клас па беларускай лацінцы
21:15-22:30 – інтэрактыў “Экслібрысы”

9 зала
18:00-22:30 – конкурс літаратурных калажоў
19:30-21:00 – майстар-клас “Традыцыйны павук”

8-9 залы
18:00-22:30 – квэст “Таямніцы экспазіцый”

1-2 залы
18:00-22:30 – квіз “Пан Тадэвуш”

1-3 залы
18:00-22:30 – квэст “Літаратурная экспедыцыя”

3 зала
18:30-19:20 – музычная праграма Аляксея Жбанава “Хай радасць з вачэй нашых блісне…”
19:30-20:00 – прэзентацыя выставы “Адкуль узяўся Бурачок?”
20:00-20:40 – японскі папяровы тэатр камішыбай ад Аляксея Кулакова
21:00-22:30 – лекцыя Змітра Юркевіча “Сляды Багушэвічаў”

Фае
18:00-22:30 – роспіс у стылі маляванкі “Dudka białaruskaja”
18:00-22:30 – разыгранка
22:30-23:00 – неонавае шоу ад Faer.by

Лекцыйная зала
20:00 – паказ кінафільма ад “Шолахаў-цэнтра”

Экспазіцыйная зала
Праца выставы «“Хаджы-Мурат” Л.М.Талстога у ілюстрацыях Я.Я.Лансэрэ»

Усе, хто набудзе квіткі анлайн па 16 мая ўключна, а таксама першыя 50 наведвальнікаў, якія набудуць квіткі праз касу, атрымаюць стылёвыя падарункі з выявай Мацея Бурачка.

Кошт – 20р. (на ўсю праграму).

Таксама дзейнічае агульны квіток коштам 30р. на праграмы двух музеяў (Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і Літаратурны музей Максіма Багдановіча).

 

З А П Р А Ш А Е М !

Читать описание
Рекомендуем
Тот же организатор