Калядныя сустрэчы (Скрыжаванне)
Описание

У аснове музычна-пластычнай фантазіі закладзены абрадавыя традыцыі беларускага народа ад Вяселля да Каляд. Вам не пакажуць абрад, а толькі невялікую пластычную фантазію.

Галоўныя героі прапануюць гледачу ўвайсці з імі ў атмасферу таямнічасці і разам адчуваць усе тыя сцэнічныя вобразы, якімі напоўнены абрады нашага народа.

Мэтай усёй фантазіі з'яўляецца паказ сучаснага бачання традыцый мінулага і сучаснасці - такое асаблівае скрыжаванне таго, што было і таго, што магчыма ёсць.

 

Аўтар і рэжысёр ідэі - Данііл Філіповіч

Мастак - Аляксандр Камінец

Харэограф - Вадзім Дубовік

Читать описание
Рекомендуем
Тот же организатор