Канцэрт харэаграфічнага ансамбля "Харошкі". Праграма "Местачковыя карцінкі"
Описание

Местачковыя карцінкі

 

 

Беларускі дзяржаўны акадэмічны заслужаны харэаграфічны ансамбль “Харошкі” сардэчна запрашае на сцэне Купалаўскага тэатра ўбачыць яркую, вясёлую, шчырую, напоўненую радасцю праграму “Местачковыя карцінкі”, створаную на аснове гарадскога фальклору і папулярных мелодый мінулага стагоддзя. Праграма ўключае ў сябе і нумары, якія адлюстроўваюць жыццё яўрэяў Беларусі – асаблівага класа насельніцтва з багатай культурнай і нацыянальнай спадчынай, які ўнёс у нашу культуру мноства цікавых і своеасаблівых напрамкаў.

 

У сезон зімовых халадоў, шэрага неба і ранняга змяркання ансамбль "Харошкі" запрашае на дзіўнае і непаўторнае свята высокага харэаграфічнага мастацтва, якое абавязкова падорыць вам цяпло, радасць, натхненне і выдатны настрой!

 

Да сустрэчы 24 лютага 2023 г. у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы (г. Мінск, вул. Энгельса, 7). Пачатак а 19-ай гадзіне.

 

Читать описание
Рекомендуем
Тот же организатор