Гуканне вясны 21 і 22 сакавіка в городе Минск
Запрашаем 21 і 22 сакавіка паўдзельнічаць у рэканструкцыі абрада “Гуканне вясны”.
З 14:00 да 16:00 на цэнтральнай пляцоўцы: падкіданне птушачак, упрыгожванне дрэва; спевы-вяснянкі; карагоды; гульні. ШЧОДРАЕ ЧАСТАВАННЕ: традыцыйнай кашай; зёлкавай гарбатай з сульскім мядочкам; булачкамі-“жавароначкамі”.
МАЙСТАР-КЛАСЫ па: вырабу птушачак; вырабу кветак у традыцыйных тэхніках. А 14:00 аглядная экскурсія - падарунак усім гасцям парка! Кошт уваходнага квітка - гэта магчымасць трапіць на аўтэнтычнае свята з частаваннем, а таксама пазнаёміцца з больш чым за 30 тэматычных пляцовак ( з 10:00 да 17:30)
- 45 бел.рублёў дарослы;
- 40 бел.рублёў дарослы сябар нашых сацыяльных сетак ;
- 25 бел.рублёў дзіцячы з 7 да 17 гадоў уключна; *дзецям са шматдзетных сем’яў 15 бел. рублёў; * дзеткам да 7 гадоў і інвалідам 1-2гр. - уваход вольны.
Чаго чакаць? Давай вясну гукаць!