Вяселле фэст
Описание

10 жніўня ў сядзібе “Стулы” (в. Стойлы, Пружанскі раён) адбудзецца “Вяселле фэст” – фестываль, накіраваны на аднаўленне і папулярызацыю вясельных традыцый. Наведвальнікі мерапрыемства змогуць пазнаёміцца са старажытнымі вясельнымі абрадамі ў маляўнічым месцы каля Белавежскай пушчы.

 

Усіх гасцей фестывалю чакае атмасфера сапраўднага вясковага вяселля – з гульнямі, спевамі, танцамі, стравамі і напоямі. На імпрэзе будуць сапраўдныя жаніх і нявеста – Сяржук Доўгушаў і Віялета Нікіцік, а таксама сваты – Сяргей Выскварка і Юлія Літвінава – прафесійныя знаўцы вясельных абрадаў. Разам з імі вы трапіце на сапраўднае застолле, паўдзельнічаеце ў вясельных гульнях, даведаецеся, як робяць вясельны каравай, і шмат чаго яшчэ!

 

На фестывалі зайграюць і заспяваюць фальклорныя калектывы “Рада”, “На таку”, “Мярэжа”, “Колісьнія”, “Бабіна лета”, “Церабяначка”, сёстры Лук’яновіч, “Любанскія музыкі”, Еўдакія Зіновіч і Фёдар Булыга, “Хатовічы”, “Чабатухі”.

 

Квіток на фестываль каштуе 50 рублёў. Калі вы купляеце квіток, вы можаце выбраць, з чыйго боку вы будзеце прысутнічаць (і ўдзельнічаць у абрадах) – з боку жаніха ці нявесты. У кошт квітка ўваходзяць стравы, напоі і забаўляльная праграма. На тэрыторыі фэстаможна пераночыць у намётах ці на сядзібе (за асобную плату). Колькасць квіткоў абмежаваная (50 гасцей).

На фестывалі вітаюцца народныя строі і ўпрыгожванні.

 

Пачатак імпрэзы – 15:00.

Замовіць квіткі можна, запоўніўшы форму: forms.gle/2o77 ці па тэлефонах: +37529 5677218, +37529 6357999.

Читать описание
Рекомендуем