Ансамбль салістаў “Класік-Авангард” з праграмай “За крок да вясны” в городе Минск
27-га лютага а 19-й гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца чарговая сустрэча з музыкамі ансамбля салістаў “Класік-Авангард” пад кіраўніцтвам Людмілы Каліноўскай.
Высокі прафесіяналізм і далікатны падыход да сусветнай класікі, непасрэдны кантакт з аўдыторыяй і ўзнёсласць музейнай прасторы. Музыка, якая закранае самыя патаемныя струны. Што яшчэ трэба, каб развітацца з доўгай зімой і разам сустракаць вясну?
У выкананні салістаў ансамбля, лаўрэатаў шматлікіх міжнародных конкурсаў, прагучаць кампазіцыі наступных аўтараў:
Г. Ф. Целеман. Канцэрт для двух альтаў соль мажор (Аляксей Карчэўскі і Канстанцін Дарашэнка).
І. С. Бах. Прэлюдыя і фуга до дыез мінор (Андрэй Іваноў – фартэпіяна).
Д. Шастаковіч. 5 п’ес для дзвюх скрыпак і фартэпіяна (Юрый Каліноўскі і Алеся Носава, партыя фартэпіяна – Андрэй Іваноў).
Э. Дзянісаў. Саната для кларнета сола (Кірыл Целяпнёў).
С. Рахманінаў. Вакаліз для габоя і фартэпіяна (Яўгеній Бінкевіч – габой, Андрэй Іваноў – фартэпіяна).
Дж. Расіні. Квартэт для флейты, кларнета, валторны і фагота (Вікторыя Янушкевіч – флейта, Кірыл Целяпнёў – кларнет, Раман Чырык – валторна, Максім Забара – фагот).
І. С. Бах. Гумарэска з сюіты сі мінор (Вікторыя Янушкевіч – флейта).
Адрас: вул. М.Багдановiча, 7а.
Падрабязную інфармацыю можна атрымаць на музейных старонках у сацыяльных сетках і па тэлефонах: +375 (29) 850-73-27, +375 (17) 363-07-61.