Ансамбль салістаў “Класік-Авангард” з праграмай “Ціхі, ясны гімн вясне…” в городе Минск

Стоимость: 10.00 руб.
Описание

17-га сакавіка а 19-й гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца канцэрт ансамбля салістаў “Класік-Авангард” пад кіраўніцтвам Людмілы Каліноўскай.

“І ліецца хваляй песня, –

Ціхі, ясны гімн вясне.

Ці ня сэрца напявае,

Навявае яго мне?”

Кожны год вясна прыносіць аднаўленне ў прыродзе і робіць нешта магічнае ўнутры нас, быццам не толькі дрэвы напаўняюцца жыццёвымі сокамі, але і людзі, якія правялі зіму ў зберагальным рэжыме і прывыклі да манахромных краявідаў навокал.

Спадзяемся, што творы сусветна вядомых кампазітараў у выкананні цудоўных музыкаў ансамбля, як і першыя промні вясновага сонца разбудзяць найлепшыя нашы якасці, якія мы зберагалі цягам доўгай зімы.

У выкананні салістаў, лаўрэатаў шматлікіх міжнародных конкурсаў прагучаць кампазіцыі наступных аўтараў:

І.С.Бах “Сюіта сі мінор”, “Ронда”, “Сарабанда”,  “Бурэ”, “Паланез”, “Менуэт”, “Жарт” – Вікторыя Янушкевіч (флейта), Юрый Каліноўскі і Алеся Носава (скрыпкі), Канстанцін Дарашэнка (альт), Юлія Ражкоўская (віяланчэль).

А.Вівальдзі “Канцэрт для двух скрыпак «Рэха», 2 ч. – Юрый Каліноўскі і Алеся Носава (скрыпкі), Аляксей Карчэўскі, Канстанцін Дарашэнка ( альты).

М.Брух “Дзве п’есы для альта, кларнета і фартэпіяна” – Аляксей Карчэўскі (альт), Кірыл Целяпнёў (кларнет), Андрэй Іваноў (фартэпіяна).

М.Ракаў Саната для габоя і фартэпіяна ў 4-х частках – Яўгеній Бінкевіч (габой), Андрэй Іваноў (фартэпіяна).

Дж. Расіні “Саната для квартэта духавых у 3-х частках” – Вікторыя Янушкевіч (флейта), Кірыл Целяпнёў (кларнет), Раман Чырык (валторна), Максім Забара (фагот).

Вядзе канцэрт мастацкі кіраўнік ансамбля салістаў “Класік-Авангард” Людміла Каліноўская.

Даведкі па тэлефонах: +375 (29) 850 73 27, +375 (17) 363 07 61, а таксама на музейных старонках у сацыяльных сетках.

Читать описание
Рекомендуем
Тот же организатор